Цырымонія афіцыйнага ўводу прадпрыемства ў эксплуатацыю адбылася 14-га кастрычніка ў "Вялікім камені" з удзелам прэм`ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса.
Завод па вытворчасці рухавікоў ТАА "МАЗ-Вейчай" адкрыўся ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень".
"Беларусь на працягу ўжо 20 гадоў паспяхова супрацоўнічае з кампаніяй Weichai. З 2014 года на Мінскім аўтамабільным заводзе вырабляецца лінейка запатрабаваных грузавікоў з рухавікамі гэтай кампаніі экалагічнага класа Еўра-4 і Еўра-5. Створаны гарадскі аўтобус і сотні мадыфікацый аўтамабіляў з каробкамі перадач кампаніі Shaanxi, якая ўваходзіць у склад карпарацыі Weichai. Новы этап нашага супрацоўніцтва быў фармалізаваны з падпісаннем мемарандума па арганізацыі вытворчасці дызельных рухавікоў у Беларусі", - сказаў прэм`ер-міністр.
Кошт праекта - $20 млн, з іх $14 млн інвестыцый з кітайскага боку. На гэты час лакалізацыя вытворчасці складае амаль 30 працэнтаў, стаіць задача ў самы кароткі тэрмін выйсці на паказчык не меншы за 50 працэнтаў.
"Народны ўрад правінцыі Шаньдун удзяляе вялікую ўвагу рэалізацыі гэтага праекта. Дзякуючы нашым агульным намаганням мы зможам гарантаваць высокую якасць сумеснай прадукцыі і павышэнне ўзроўню лакалізацыі да 50 працэнтаў і вышэй", - адзначыў віцэ-губернатар кітайскай правінцыі Шаньдун Лін Вэн.
Генеральны дырэктар ААТ "Мінскі аўтамабільны завод" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЎТАМАЗ" Валерый Іванковіч адзначыў, што адначасова з будаўніцтвам завода ў "Вялікім камені" МАЗ нарошчваў прымяненне рухавікоў Weichai ў аўтатэхніцы.
"Спадзяёмся, што нашы сумесныя намаганні дадуць магчымасць умацаваць пазіцыі МАЗ на традыцыйных рынках і паспяхова замацавацца на новых і перспектыўных. Наперадзе шмат работы па развіцці продажаў, сэрвісу ў краінах СНД, далёкага замежжа. Гэта дасць магчымасць паспяхова дыверсіфікаваць экспарт", - дадаў ён.
Сумесная кампанія ТАА "МАЗ-Вейчай" створана двума прадпрыемствамі-флагманамі Беларусі і КНР - Мінскім аўтамабільным заводам і карпарацыяй Weichai.
Будаўніцтва завода пачалося ў красавіку 2018 года. Цырымонія пробнага запуску вытворчасці адбылася ў лістападзе 2018-га. З таго часу завод выпусціў доследна-прамысловую партыю рухавікоў.
Завод прадугледжвае дробнавузлавую зборку матораў стандартаў Еўра-5 і Еўра-6 для грузавых аўтамабіляў, спецмашын і аўтобусаў. Вытворчая магутнасць пры адназменным рэжыме работы складзе 10 тыс. рухавікоў у год, пры двухзменным рэжыме існуе магчымасць яе павелічэння да 20 тыс. рухавікоў у год.
Прадпрыемства забяспечыць патрэбнасці не толькі беларускага аўтапрама, але і зможа пастаўляць прадукцыю на рынкі краін СНД і далёкага замежжа.
Акрамя таго, у ліпені бягучага года ў індустрыяльным парку "Вялікі камень" пачалі будаўніцтва беларуска-кітайскага завода па выпуску механічных каробак перадач. Для кіравання будаўніцтвам і будучым заводам створана сумеснае прадпрыемства - ТАА "Фаст-МАЗ".
Яго заснавальнікамі выступілі МАЗ і кампанія Shaanxi Fast Gear, якая ўваходзіць у холдынг Weichai. Кошт праекта - $17 млн. Фінансаванне будзе ўзаемным: 70 працэнтаў інвестуе кітайскі бок, 30 працэнтаў - беларускі.
Пад будучы завод выдзелены ўчастак у памеры 3,3 га.
Прадпрыемства зможа выпускаць звыш 10 тыс. каробак перадач у год пры рабоце ў адну змену. Калі попыт будзе высокім, аб`ёмы вытворчасці можна будзе падвоіць.
"Гэта наступны этап нашага супрацоўніцтва. У нас няма сумненняў, што новы праект таксама будзе паспяховым, - дадаў Сяргей Румас. - Вельмі прыемна, што нашы кітайскія партнёры не спыняюцца на гэтым. Абмяркоўваецца шэраг ідэй па пашырэнні супрацоўніцтва ў сферы вытворчасці асобных вузлоў і агрэгатаў".
Weichai - адна з буйнейшых у Кітаі машынабудаўнічых карпарацый. Яе штаб-кватэра знаходзіцца ў горадзе Вэйфан (правінцыі Шаньдун), вытворчыя пляцоўкі і філіялы размешчаны ў Кітаі, Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы.
Карпарацыя ўваходзіць у топ-500 кампаній Кітая (84-е месца), з`яўляецца адным з прызнаных сусветных лідараў у вытворчасці рухавікоў, электрагенератараў, колавых транспартных сродкаў і аўтамабільных кампанентаў.
14 кастрычніка 2019, Смалявіцкі раён
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-412/2/50279
Текущая дата: 27.12.2024