Аб гэтым паведаміў 28 снежня першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко.
У праекце закона "Аб змяненні Падатковага кодэкса" прапануецца часовае павышэнне ў 2021-2022 гадах стаўкі падаходнага падатку з даходу фізічных асоб, атрыманых па працоўных дагаворах ад рэзідэнтаў ПВТ і Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", з 9 працэнтаў да 13 працэнтаў.
"Гэта дадаткова каля Br170 млн у год", - адзначыў Дзмітрый Кійко.
Разлікі зроблены з улікам таго, што ў ІТ-сектары заняты каля 60,5 тыс. чалавек, сярэдняя зарплата - каля Br5 тыс.
Дадатковыя сродкі накіруюць на барацьбу з каранавірусам.
Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў звярнуў увагу, што ў асноўным IT-кампаніі знаходзяцца ў Мінску і плацяць падаткі ў сталічны бюджэт. І асноўная нагрузка ў плане барацьбы з каранавірусам таксама кладзецца на Мінск, дзе пражывае каля 2 млн чалавек.
"У гэтым годзе былі ў Мінску выдзелены дзве гасцініцы, дзе ізаляваліся медыкі, каб выключыць заражэнне сваіх блізкіх. Плюс выплаты ўрачам і ў прынцыпе фінансаванне расходаў на ахову здароўя максімальна сканцэнтравана на мясцовых бюджэтах", - адзначыў міністр.
28 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
28 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-412/2/57846
Текущая дата: 27.12.2024