Белорусский портал в Казахстане

Беларусь прапануе Вялікабрытаніі адкрыць у "Вялікім камені" фармацэўтычнае прадпрыемства



Размова аб гэтым ішла на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Фіёнай Гіб.

Беларусь прапануе Вялікабрытаніі адкрыць у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" фармацэўтычнае прадпрыемства, а таксама вытворчасць зарадных станцый для электрамабіляў.

У час сустрэчы разглядаліся пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, рэалізацыі сумесных праектаў. Старшыня Савета Рэспублікі выказаў меркаванне, што брытанскаму боку можа быць цікава пляцоўка парка "Вялікі камень", дзе для кампаній-рэзідэнтаў дзейнічаюць вельмі выгадныя эканамічныя ўмовы.

Міхаіл Мясніковіч прапанаваў разгледзець магчымасць стварэння брытанскага або сумеснага прадпрыемства па вытворчасці лякарстваў, якое мела б добры доступ на рынак ЕАЭС. У абодвух бакоў ёсць неабходныя кампетэнцыі.

"Такім чынам, можна было б паспяхова гандляваць у цэлым на еўразійскай эканамічнай прасторы", - лічыць спікер. Беларускі бок зацікаўлены развіваць супрацоўніцтва з Вялікабрытаніяй у сферы біятэхналогій, дакладнай механікі і оптыкі, электратранспарту.

"Па зарадных станцыях можна было б арганізаваць вытворчасць у Беларусі, у тым жа Кітайска-беларускім індустрыяльным парку", - прапанаваў старшыня Савета Рэспублікі.

Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу на рост тавараабароту паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй. "І не толькі па спецыфічных таварах, - удакладніў спікер, маючы на ўвазе, у прыватнасці, нафтапрадукты. - Па іншых таварных групах тавараабарот вырас амаль у два разы. Гэта сведчыць аб тым, што нашы кампаніі сумесна працуюць даволі актыўна".

Ён прапанаваў таксама актывізаваць навукова-тэхнічнае ўзаемадзеянне, супрацоўніцтва ў сферы адукацыі. Пасол Вялікабрытаніі завяршае сваю дыпламатычную місію ў Беларусі. Міхаіл Мясніковіч падзякаваў Фіёне Гіб за актыўнасць, адзначыўшы, што за час яе работы ў дыялогу Беларусі і Вялікабрытаніі адбыліся сур`ёзныя пазітыўныя змены. Не стала выключэннем і міжпарламенцкае супрацоўніцтва. Краўнік верхняй палаты парламента нагадаў, што ў маі 2018 года Беларусь з візітам наведала брытанская дэлегацыя.

"Ён сапраўды зняў многія пытанні і ўмацаваў давер бакоў", - сказаў спікер.

"Разлічваем, што акрамя дыялогу на двухбаковым узроўні, будзе і падтрымка Беларусі на міжнародных пляцоўках. Мы адкрытая краіна, імкнёмся весці шматвектарную палітыку. Хацелі б, каб гэта было заўважана і правільна ацэнена. Мы не сябруем супраць кагосьці. Як краіне з адкрытай эканомікай, нам трэба выбудоўваць роўныя, добрыя адносіны з усімі", - дадаў Міхаіл Мясніковіч.

Брытанскія парламентарыі таксама высока ацэньваюць рэзультаты мінулагодняга візіту ў Беларусь. Фіёна Гіб расказала, што некалькі дзён таму ў парламенце Вялікабрытаніі праходзілі дэбаты аб кантактах з шэрагам краін, размова ішла ў тым ліку пра Беларусь. Парламентарыі, якія пабывалі тут з візітам, гаварылі аб пазітыўным развіцці двухбаковых адносін.

2 мая 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-412/3/47883
Текущая дата: 27.12.2024