Пра гэта паведаміла прэс-служба ўрада.
Прэм`ер-міністр Андрэй Кабякоў 13 верасня ў Мінску сустрэўся з губернатарам кітайскай правінцыі Шаньдун Гун Чжэнам.
Паводле вынікаў перамоў падпісаны дагавор аб сумеснай дзейнасці паміж ААТ "МАЗ" і кітайскай кампаніяй Weichai.
Паводле вынікаў перамоў падпісаны дагавор аб сумеснай дзейнасці паміж ААТ "МАЗ" і кітайскай кампаніяй Weichai.
Прэм`ер-міністр прывітаў рашэнне кітайскай кампаніі Weichai стаць рэзідэнтам беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку "Вялікі камень". Weichai разам з МАЗам пабудуе ў парку завод па выпуску рухавікоў.
"Праект кампаніі з`яўляецца сапраўды высокатэхналагічным, што адпавядае профілю індустрыяльнага парку. Бо ён ствараецца менавіта для развіцця вытворчасцяў і інавацый, а не проста для гандлю, — падкрэсліў Кабякоў. — Паколькі губернатар Шаньдуна асабіста працуе над прыцягненнем у кітайскую правінцыю сусветных лідараў у галіне інфармацыйных тэхналогій, робататэхнікі і інтэлектуальнай вытворчасці, беларускі бок быў бы ўдзячны за прыцягненне гэтых кампаній да ўдзелу ў праектах у "Вялікім камені".
Мінскі аўтазавод і кітайская Weichai Power пачынаюць будаваць у парку "Вялікі камень" завод па выпуску рухавікоў для грузавікоў, спецмашын і аўтобусаў. Уладальнікам завода выступіць сумеснае прадпрыемства ТАА "МАЗ-Вейчай", створанае Мінскім аўтазаводам і Weichai Power. Годам раней падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве, які прадугледжвае арганізацыю вытворчасці дызельных рухавікоў у Беларусі.
Завод пабудуюць на тэрыторыі 2,5 гектара. Сумеснае прадпрыемства стане рэзідэнтам індустрыяльнага парку і атрымае прадугледжаныя льготы і прэферэнцыі. Як чакаецца, першая прадукцыя на заводзе з`явіцца ў 2019 годзе. СП плануе забяспечыць патрэбы беларускіх вытворцаў у рухавіках і выйсці на рынкі краін СНД і далёкага замежжа.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 13 верасня 2017
Мінск, 13 верасня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-412/4/40744
Текущая дата: 27.12.2024