Белорусский портал в Казахстане

Праект па стварэнні Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" з`яўляецца адкрытым для ўсіх партнёраў



Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка ў інтэрв`ю Цэнтральнаму тэлебачанню Кітая (ССTV).

Прэзідэнт звярнуў увагу на той факт, што да гэтага праекта могуць далучацца і іншыя партнёры. "Пры стварэнні гэтага прамысловага кластара важна не дапусціць з`яўлення нейкіх раздзяляльных бар`ераў. Мы гэта ўлічвалі першапачаткова. Наш праект адкрыты для ўсіх і не накіраваны супраць каго б там ні было, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Веліч гэтага праекта - у вялікай ідэі аб`яднання (эканамічнага, гандлёвага), а следам за гэтым абавязкова прыйдзе аб`яднанне культур і людзей".

Цэнтральнае тэлебачанне Кітая - буйнейшая дзяржаўная тэлекампанія, якая ажыццяўляе вяшчанне з 1958 года.

1 сакавіка 2016, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-412/6/34630
Текущая дата: 27.12.2024