Белорусский портал в Казахстане

Кітайская чыгуначна-інжынерная група СREC можа рэалізаваць шэраг праектаў у Беларусі



Намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік сустрэўся 12 снежня ў Мінску з дэлегацыяй Кітайскай чыгуначна-інжынернай групы СREC на чале з прэзідэнтам Еўразійскага рэгіёна Чжаа Цзіньсянам.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, на сустрэчы абмеркаваныя перспектывы магчымага супрацоўніцтва ў сферы чыгуначнага транспарту: будаўніцтва чыгункі ў Палескім рэгіёне, мадэрнізацыя інфраструктуры для павышэння хуткасці чыгуначнага транспарту, арганізацыі высакахуткасных чыгуначных зносінаў у напрамку Пекін — Масква — Мінск — Брэст з выхадам у краіны Заходняй Еўропы. У праектах дапускаецца сумесны ўдзел Беларускай, Расійскай і Кітайскай чыгунак.

Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся прапрацаваць пытанне аб заключэнні паміж Беларускай чыгункай і Кітайскай чыгуначна-інжынернай групай СREC пагаднення аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве ў сферы чыгуначнага транспарту, а таксама магчымасць арганізацыі вытворчасці спецыяльнага абсталявання на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 13 снежня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-412/7/28587
Текущая дата: 27.12.2024