Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 лютага ў час даклада аб актуальных пытаннях будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка запатрабаваў актывізаваць рэалізацыю гэтага праекта.
Кіраўнік дзяржавы лічыць недастатковымі тэмпы стварэння гэтага аб`екта. Ён звярнуў увагу на той факт, што праект ацэньваецца кітайскім бокам як адзін з важнейшых у адносінах Беларусі і Кітая.
Прэзідэнт падкрэсліў важнасць інтэнсіфікацыі работ па стварэнні парка, таксама з улікам таго факта, што ў гэтым годзе чакаецца сустрэча на вышэйшым узроўні са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.
"Хацелася б пачуць, як ідуць справы ў плане стварэння індустрыяльнага парка. Калі мы там пачнём будаўніцтва высокатэхналагічных прадпрыемстваў, якія хаця б напалову зменяць выгляд беларускай эканомікі?" - пацікавіўся кіраўнік дзяржавы.
10 лютага 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-412/7/29594
Текущая дата: 23.11.2024