Адпаведнае рамачнае пагадненне заключана паміж Міністэрствам эканомікі Беларусі, Дзяржбанкам развіцця Кітая і беларуска-кітайскім СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка", паведамляе прэс-служба Мінэканомікі.
Дакумент быў падпісаны падчас Форуму па пытаннях стварэння і кіравання індустрыяльнымі паркамі, які прайшоў у Пекіне 17—18 студзеня. Беларускую дэлегацыю на ім узначаліў намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Голухаў.
Таксама ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве з кітайскім банкам развіцця ў сферы кансалтынгу.
Праграма форуму прадугледжвала абмен вопытам у планаванні, развіцці, фінансаванні, кіраванні індустрыяльнымі зонамі і тэхнапаркамі Кітая, наведванне пекінскай зоны эканоміка-тэхнічнага развіцця BEIJINGETOWN і яе адміністрацыі. Беларускі бок прэзентаваў інвестыцыйны клімат краіны і магчымасці будучага беларуска-кітайскага індустрыяльнага парка.
Нагадаем, 18 студзеня падчас першага беларуска-кітайскага семінара па прамысловым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве дырэктар Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ Аляксандр Гардзей паведаміў журналістам, што кітайскі крэдыт будзе накіраваны на стварэнне інфраструктуры індустрыяльнага парка, які плануецца пабудаваць у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці. "Трэба разумець, што спачатку будзе пабудавана інфраструктура, потым з`явяцца інвестары", — сказаў ён.
Указ аб беларуска-кітайскім парку, які размесціцца на тэрыторыі больш як 8 тыс. га, быў падпісаны ў чэрвені 2012 года. Аб`ём прамых інвестыцый у праект, як мяркуецца, складзе прыблізна 2 млрд. долараў ЗША, а згодна з прагнозамі пасольства КНР, можа быць павялічаны да 5,5 млрд. У канцы лета 2012 года ўсе арганізацыйныя пытанні па стварэнні індустрыяльнага парка былі вырашаны: падрыхтавана неабходная нарматыўна-прававая база, створана адміністрацыя парка, зарэгістравана сумесная беларуска-кітайская кампанія па яго развіцці.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 22 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-412/8/19083
Текущая дата: 22.11.2024