Белорусский портал в Казахстане

Краіны ЕАЭС сфармавалі праект карты індустрыялізацыі з заяўкамі амаль на $200 млрд



Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза сфармавалі праект карты індустрыялізацыі з заяўкамі амаль на $200 млрд, паведаміў старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч 17-га ліпеня па выніках пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета.

"Вельмі важная карта індустрыялізацыі, якая прадугледжвае распрацоўку новых праектаў у прамысловасці. Сёння ўжо маем заяўкі такіх праектаў сумарным коштам амаль $200 млрд", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Акрамя таго, краіны ЕАЭС дамовіліся аб праграме ў касмічнай сферы. "Будзе сфармавана групоўка з 5 касмічных апаратаў для дыстанцыйнага зандзавання Зямлі для абмену інфармацыяй у ЕАЭС", - растлумачыў старшыня Калегіі ЕЭК.

Яшчэ адно рашэнне - праграма для развіцця аграіндустрыі, каб забяспечыць харчовую бяспеку краін саюза.

Што датычыцца ўстаранення бар`ераў і перашкод у ЕАЭС, Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што толькі ў бягучым годзе ліквідаваны 9 з 15 бар`ераў. "Праўда, крыху прыраслі і новымі. Але ў прынцыпе ёсць разуменне, што перашкоды, якія ствараюцца на ўнутраным рынку, неабходна вырашаць даволі хутка", - дадаў ён.

17 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/1/54710
Текущая дата: 06.05.2024