Белорусский портал в Казахстане

Краіны СНД будуць своечасова рэагаваць на санкцыйны націск з боку Захаду



Аб гэтым сказаў намеснік прэм`ер-міністра Ігар Петрышэнка па выніках 94-га пасяджэння Эканамічнага савета СНД у Нур-Султане. Відэакаментарый размешчаны ў Telegram-канале ўрада.

Ігар Петрышэнка адзначыў: план сумеснага рэагавання для процідзеяння выклікам і санкцыйнаму націску падрыхтаваны па ініцыятыве беларускага боку і быў адобраны Эканамічным саветам.

"Ён складаецца з 12 раздзелаў, якія ахопліваюць эканамічныя пытанні, транспарт, энергетыку, пытанні, звязаныя з паскарэннем руху тавараў, функцыянаванне зон свабоднага гандлю. Акцэнт быў зроблены на тым, што мы павінны паскорыць падпісанне пагаднення па зоне свабоднага гандлю паслугамі. Размова ішла таксама аб тым, што цяпер вельмі важна актывізаваць інвестыцыйнае супрацоўніцтва ў СНД і ЕАЭС, спрашчаць працэдуры тэхнічнага рэгулявання, мытных фармальнасцей і ўдзяліць асаблівую ўвагу лічбавізацыі працэсаў, якія павінны ўплываць на скорасць руху тавараў. Уключана ў план сумеснага рэагавання і вырашэнне праблемы з парушэннем лагістычных ланцужкоў" , - адзначыў віцэ-прэм`ер.

Паводле яго слоў, кіраўнікі дэлегацый таксама акцэнтавалі ўвагу на тым, што ёсць зацікаўленасць у вырашэнні пытанняў па харчовай бяспецы: "Важны лагістычныя схемы паставак і мытнага афармлення - тое, што датычыцца функцыянавання зоны свабоднага гандлю ў СНД".

10 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/1/65390
Текущая дата: 29.03.2024