Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Казахстан пацвердзілі гатоўнасць да далейшага паглыблення інтэграцыйнага ўзаемадзеяння



Аб гэтым было заяўлена на сустрэчы міністра замежных спраў Сяргея Алейніка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана ў Беларусі Аскарам Бейсенбаевым, паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-казахстанскіх адносін, пацвердзілі гатоўнасць да далейшага паглыблення разнапланавага супрацоўніцтва і інтэграцыйнага ўзаемадзеяння дзвюх краін", - расказалі ў прэс-службе МЗС.

Падчас сустрэчы таксама адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях рэгіянальнага парадку дня і ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях.

8 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/1/68321
Текущая дата: 09.05.2024