Белорусский портал в Казахстане

Знешні доўг дзяржаў ЕАЭС знізіўся на 14,3 працэнта



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.

Знешні доўг дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза на 1 красавіка 2023 года знізіўся на 14,3 працэнта адносна аналагічнай даты мінулага года.

Скарачэнне знешняга доўгу адзначаецца ў Беларусі і Расіі.

Ва ўсіх дзяржавах — членах ЕАЭС з 2020 года назіраецца агульнае зніжэнне знешняга доўгу ў працэнтах да ВУП.

Звязда, 26 ліпеня 2023


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/1/70219
Текущая дата: 28.02.2024