Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Маскве.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў мінулым годзе прыняты фундаментальныя рашэнні ў мэтах фінансавай падтрымкі прамысловай кааперацыі. Нягледзячы на гэта, сур`ёзнай актыўнасці бізнесу пакуль не назіраецца.
"Пры гэтым хацелася б яшчэ раз адзначыць, што работа ва ўмовах санкцыйнага націску патрабуе неадкладных рашэнняў. Хуткіх рашэнняў. Лідары краін-удзельніц такія рашэнні ў большасці сваёй аператыўна прымаюць. Аднак яны далёка не заўсёды хутка рэалізуюцца, - заўважыў беларускі лідар. - Хацеў бы звярнуць увагу ўсіх прысутных, што такая непаваротлівасць рэальна ўплывае на фінансавыя рэзультаты работы нашых прадпрыемстваў і вядзе да ўзмацнення канкурэнцыі з боку трэціх краін".
З улікам укаранення новага механізма фінансавай падтрымкі прамысловай кааперацыі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да Еўразійскай эканамічнай камісіі з просьбай ініцыятыўна ўключыцца ў названую работу і арганізаваць узаемадзеянне як у разрэзе галін, так і з прыцягненнем дзелавых асацыяцый і аб`яднанняў дзяржаў - членаў Саюза.
"Сродкі на субсідзіраванне праектаў выдзелены немалыя, і іх трэба мэтавым чынам вельмі эфектыўна выкарыстоўваць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
8 траўня 2024, Масква
БЕЛТА
8 траўня 2024, Масква
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/1/73992
Текущая дата: 22.12.2024