Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, які праходзіць у Ерэване, падкрэсліў неабходнасць стварэння ў ЕАЭС канкрэтных праектаў і высокатэхналагічных тавараў пад Еўразійскім брэндам для развіцця прамкааперацыі.
Раман Галоўчанка падкрэсліў, што вытворчая кааперацыя павінна стаць свайго роду ідэалогіяй ЕАЭС. «Прычым з прыцэлам на засваенне ў нашых краінах крытычна важных тэхналогій для аўтаномнага развіцця ўласнай прамысловасці. Час дыскусій на гэтую тэму, па нашым глыбокім перакананні, прайшоў. Неабходная практычная аддача ў выглядзе канкрэтных праектаў і выпуску высокатэхналагічных тавараў пад Еўразійскім брэндам. У гэтых мэтах неабходна ў бліжэйшы год цалкам запусціць праграму субсідзіравання за кошт сродкаў бюджэту ЕАЭС кааперацыйных праектаў у прыярытэтных галінах прамысловасці. Уся метадалогія пад гэта падведзена, рашэнні прынятыя. Пытанне толькі ў рэалізацыі», — звярнуў увагу прэм’ер.
Паводле яго слоў, пакуль саюз часткова адстае ў тэхналогіях і аб’ёмах прамысловай вытворчасці электратранспарту, таму вымушаны нарошчваць аб’ёмы імпарту гэтай прадукцыі з трэціх краін. «У той жа час патэнцыял Саюза ў вырашэнні задач прамкааперацыі, стварэнні новых вытворчасцяў і працоўных месцаў можа быць цалкам раскрыты праз рэалізацыю ініцыятыўнага праекта Беларусі "Еўразійскі электробус", — падкрэсліў Раман Галоўчанка. — Лічым, што паспяховая апрабацыя гэтага праекта дазволіць вывесці прамкааперацыю ў ЕАЭС на якасна іншы ўзровень».
Звязда, 1 кастрычніка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/1/75411
Текущая дата: 22.12.2024