Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын правёў тэлефонныя размовы з прэм’ер-міністрам Казахстана Алжасам Бектэнавым і старшынёй Кабінета міністраў Кыргызстана — кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Адылбекам Касымаліевым,
Кіраўнікі ўрадаў Казахстана і Кыргызстана павіншавалі Аляксандра Турчына з прызначэннем на пасаду прэм’ер-міністра Беларусі. Падчас размоў бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым пашырэнні супрацоўніцтва па ўсім спектры беларуска-казахстанскіх і беларуска-кыргызскіх адносін.
Акрамя таго, на мінулым тыдні адбылася тэлефонная размова Аляксандра Турчына і Міхаіла Мішусціна, падчас якой старшыня ўрада Расіі таксама павіншаваў кіраўніка ўрада Беларусі з прызначэннем.
Звязда, 24 сакавіка 2025
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/1/77581
Текущая дата: 29.03.2025