Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Казахстан маюць перадумовы для росту тавараабароту ў 2018 годзе да $1 млрд.



Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Румас 9-га кастрычніка на сустрэчы з паслом Казахстана ў Беларусі Ермухаметам Ертысбаевым.

Сяргей Румас падкрэсліў, што Казахстан з`яўляецца стратэгічным партнёрам Беларусі. "За восем месяцаў тавараабарот склаў $610 млн, што на 40 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Мы ні ў якім разе не павінны збаўляць тэмпы і павінны выйсці ў гэтым годзе на $1 млрд", - сказаў прэм`ер-міністр.

Ермухамет Ертысбаеў адзначыў высокі ўзровень міжрэгіянальных сувязей дзвюх краін. Развіццю эканамічнага супрацоўніцтва садзейнічае ў тым ліку работа зборачных вытворчасцей беларускай тэхнікі ў Казахстане.

"Аб`ёмы гандлю ўражальныя, і перспектывы вельмі вялікія", - дадаў ён. Пытанні развіцця двухбаковых адносін будуць абмеркаваны на маючым адбыцца пасяджэнні міжурадавай беларуска-казахстанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Беларускую частку камісіі ўзначальвае першы намеснік прэм`ер-міністра Аляксандр Турчын.

9 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/11/45293
Текущая дата: 23.12.2024