Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў на прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, паведамляе ТАСС.
Прэм`ер-міністры краін Еўразійскага эканамічнага саюза на пасяджэнні ў Санкт-Пецярбургу падпісалі рашэнне аб правядзенні кансультацый па стварэнні агульнага газавага рынку.
Паводле слоў Дзмітрыя Мядзведзева, на сённяшнім пасяджэнні гэта тэма абмяркоўвалася даволі доўга.
Паводле слоў Дзмітрыя Мядзведзева, на сённяшнім пасяджэнні гэта тэма абмяркоўвалася даволі доўга.
"Там ёсць пакуль яшчэ няўзгодненыя краінамі падыходы, у тым ліку звязаныя з транспарціроўкай і тарыфам, які павінен выпрацоўвацца, - гэта значыць, платай за транспарціроўку газу. Але мы дамовіліся правесці пэўны мазгавы штурм, я толькі што падпісаў разам з іншымі сваімі таварышамі рашэнне міжурадавага савета аб тым, каб правесці кансультацыі - спачатку на ўзроўні міністраў энергетыкі, потым, я думаю, мы папрацуем у рамках нашай (Еўразійскай эканамічнай) камісіі, а потым ужо сустрэнемся ў фармаце міжурадавага савета. Думаю, гэта можа быць адной з цэнтральных вялікіх тэм", - сказаў Дзмітрый Мядзведзеў.
27 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/12/44334
Текущая дата: 23.12.2024