Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка 3 лютага на сустрэчы з журналістамі і экспертамі.
"Без вырашэння гэтых праблем я нават не дакрануся да гэтага кодэксу. І да іншых пытанняў, таму што гэта жыццё нашай дзяржавы", — заявіў ён.
Мытны кодэкс быў падпісаны ў Маскве ў снежні мінулага года. Лукашэнка свой візіт у РФ тады адмяніў.
"Я не падпісаў Мытны кодэкс, таму што многае, што павінна было быць, не працуе", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён паведаміў, што даручыў адклікаць асноўных беларускіх спецыялістаў з мытных органаў. "Чаго яны там сядзяць і атрымліваюць заробак, я баюся вам нават называць яго. Я, напэўна, яшчэ не зусім дакладна ведаю, колькі яны там зарабляюць. Атрымліваюць, яны там не зарабляюць. Навошта такая арганізацыя?" — задаўся пытаннем кіраўнік дзяржавы.
"Калі нас хочуць бачыць у інтэграцыйных структурах, мы павінны прыстойна сябе паводзіць адзін у дачыненні да аднаго, мы павінны падтрымліваць адзін аднаго і не ствараць нейкіх дадатковых перашкод. Хіба гэта справа — мы за 2015 год у ЕўрАзЭС упалі ў тавараабароце на 40%. А ў мінулым яшчэ 18 дадалі. Мы ў Казахстан ужо амаль нічога не пастаўляем. А з Расіяй вы бачыце адносіны. Трэба знаходзіць шляхі аднаўлення гэтых адносін. Мы да гэтага гатовыя. Шчыра, акуратна і добрасумленна. Без усякага нацягванні на сябе гэтай коўдры", — запэўніў Лукашэнка.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 3 лютага 2017
Мінск, 3 лютага 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/15/38580
Текущая дата: 23.11.2024