Пра гэта Прэзідэнт Беларусі заявіў 7 лютага ў Мінску на сустрэчы з губернатарам Кастрамской вобласці Расіі Сяргеем Сітнікавым.
"У ранейшыя часы аб`ёмы нашага ўзаемнага гандлю перавышалі 100 млн долараў. Не з кожнай буйной краінай у нас такі тавараабарот. Але за апошнія два гады аб`ёмы тавараабароту значна скараціліся, што мяне вельмі хвалюе. Паўстае пытанне, навошта мы стваралі адзіную эканамічную прастору не толькі ў нашай Саюзнай дзяржаве, але і ў ЕАЭС", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што за мінулыя два гады аб`ём тавараабароту ўнутры ЕАЭС значна знізіўся. "Вось стварылі інтэграцыю... Мяне гэта хвалюе. Я пра гэта кажу, а гэта выклікае нейкае неразуменне або адхіленне ў Маскве і ў Мінску ў некаторых. Але пра гэта трэба казаць, і трэба гэтыя вузкія месцы знаходзіць, і неяк склейваць нашы адносіны. Замест таго каб ліквідаваць негатыў, уводзіцца забарона на пастаўкі ялавічыны ў Расію. Як гэта разумець?" — заявіў ён.
3 лютага ў час сустрэчы з грамадскасцю і СМІ Лукашэнка назваў выдумкай чуткі пра намер Беларусі выйсці з ЕАЭС і Саюзнай дзяржавы. Пры гэтым ён прызнаў, што ў рамках інтэграцыйных аб`яднанняў не вырашаюцца пытанні, пра якія раней бакі ўжо дамовіліся. "Іх трэба вырашыць, бо мы ў ганьбу ператвараем усе гэтыя пасяджэнні Саюзнай дзяржавы", — сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, уступаючы ў інтэграцыйныя аб`яднанні з Расіяй, Беларусь разлічвала, што яны будуць заснаваныя "на раўнапраўі, што будуць роўныя ўмовы". "Гэта галоўнае, без гэтага не можа быць саюзаў. Калі іх няма, навошта туды ісці?" — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле звестак Белстата, за студзень—лістапад 2016 года аб`ём беларуска-расійскага тавараабароту склаў каля 28,6 млрд долараў, знізіўшыся да аналагічнага перыяду папярэдняга года на 6,4%.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 7 лютага 2017
Мінск, 7 лютага 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/15/38605
Текущая дата: 23.12.2024