Белорусский портал в Казахстане

Наступнае маштабнае зніжэнне ставак мытных пошлін у ЕАЭС адбудзецца праз год



Пра гэта паведаміў у інтэрв`ю член Калегіі (міністр) па эканоміцы і фінансавай палітыцы Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Цімур Сулейменаў.

"Наша сярэдняя стаўка Адзінага мытнага тарыфу, зразумела, падае з-за ўдзелу Расіі ў СГА ў сувязі з тым, што абавязацельствы Расіі сталі абавязацельствамі ўсяго саюза. У нас ёсць імплементацыя расійскіх абавязацельстваў у Адзіны мытны еўразійскі тарыф, якая праходзіць раз у год у верасні-кастрычніку. У бягучым годзе гэта ўжо адбылося, таму наступнае маштабнае зніжэнне ставак мытных пошлін адбудзецца толькі праз год", - растлумачыў міністр.

Паводле слоў Цімура Сулейменава, стаўкі мытных пошлін, мытна-тарыфная палітыка - гэта жывая матэрыя, яна ўвесь час рэагуе на попыт і прапанаванне, якое рэалізуецца праз унутраных вытворцаў, на цэны, на канкурэнцыю на сусветным рынку.

"Пытанне вельмі складанае, тут патрэбны пастаянны пошук кампрамісаў. І кампрамісаў не толькі паміж вытворцам і спажыўцом, трэба ўлічваць усіх вытворцаў і спажыўцоў у ЕАЭС, а яшчэ транспартнікаў і ўсе сумежныя галіны. Задача - не з простых, але рэалізуемая і, па сутнасці, стала нашай паўсядзённай работай", - канстатаваў ён.

Міністр таксама растлумачыў, што змяненне ставак мытных пошлін - стандартная працэдура, ініцыіраваць якую можа кожная з краін - удзельніц ЕАЭС. "Напрыклад, беларускі бок рыхтуе адпаведную заяўку, затым накіроўвае яе ў ЕЭК, а камісія потым рассылае гэту інфармацыю па ўсіх астатніх краінах. Усе збіраюцца і вырашаюць змяняць ці не змяняць стаўку на канкрэтную таварную пазіцыю. Па часе заяўка разглядаецца не менш як 3-4 месяцы, таму што трэба ўзгадніць гэта пытанне з усімі краінамі. Па некаторых важных пазіцыях пытанне адразу разглядаюць віцэ-прэм`еры, яны могуць даць даручэнне зрабіць гэта на працягу месяца", - расказаў ён.

24 кастрычніка 2016, Мінск
Святлана Міховіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/16/37385
Текущая дата: 23.11.2024