Белорусский портал в Казахстане

У ЕЭК з`явіцца новы кірунак дзейнасці — інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі



Рашэнне было прынятае 21 снежня на Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце, а набудзе моц 1 лютага 2016 года.

У межах дзейнасці Калегіі ЕЭК з`явіцца новы кірунак: унутраныя рынкі, інфарматызацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі. 

Кірунак будзе ў веданні адпаведнага члена калегіі (міністра). Ён будзе адказваць за пытанні інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і інфармацыйнага ўзаемадзеяння, а таксама функцыянавання ўнутраных рынкаў без бар`ераў, канфіскацый і абмежаванняў. 

Такім чынам, прэзідэнты краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) прызналі асаблівую важнасць фарміравання агульнага лічбавага парадку дня краін ЕАЭС, развіцця лічбавых тэхналогій і пабудовы паўнацэнных агульных рынкаў саюза", — гаворыцца ў паведамленні.

На новую пасаду прызначаная Карынэ Мінасян, якая займала пасаду члена калегіі ЕЭК ад Рэспублікі Арменія з моманту ўступлення краіны ў ЕАЭС — са студзеня 2015 года.

Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК), пастаянна дзейны наднацыянальны рэгулюючы орган Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), пачала працаваць 2 лютага 2012 года. Зараз у ЕЭК уваходзяць прадстаўнікі пяці краін: Рэспублікі Арменіі, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі. Рашэнні камісіі абавязковыя для выканання на тэрыторыі дзяржаў — удзельніц ЕАЭС.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 снежня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/17/33697
Текущая дата: 19.05.2024