Белорусский портал в Казахстане

Пагадненне аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і В`етнамам уступіць у сілу 5 кастрычніка



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Пагадненне аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і В`етнамам уступіць у сілу 5 кастрычніка.

"Мы рады паведаміць, што ўсе ратыфікацыйныя працэдуры завершаны і 5 кастрычніка пагадненне аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і В`етнамам уступае ў сілу, - працытавалі ў прэс-службе члена Калегіі (міністра) па гандлі ЕЭК Вераніку Нікішыну. - З 5 кастрычніка на большую частку тавараў, якімі гандлююць нашы краіны, будуць дзейнічаць зніжаныя стаўкі мытных пошлін".

19 жніўня 2016, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/17/36853
Текущая дата: 23.12.2024