Белорусский портал в Казахстане

Канкурэнцыю і антыманапольнае рэгуляванне ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) абмяркуюць на міжнароднай канферэнцыі ў Мінску



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).

Міжнародную канферэнцыю "Еўразійскі эканамічны саюз. Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне" арганізуе ЕЭК сумесна з Бізнес-саюзам прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М.С.Куняўскага, яна адбудзецца 12 чэрвеня.

Плануецца разгледзець пытанні канкурэнтнай палітыкі і антыманапольнага рэгулявання на трансгранічных рынках ЕАЭС, аднолькавых умоў гаспадарання як асновы фарміравання канкурэнтнага асяроддзя, праблемы канкурэнцыі на асобных сегментах трансгранічных рынкаў, пытанні дзяржаўных закупак і іх асаблівасці, накіраваныя на эканомію бюджэтных сродкаў, гарманізацыі і ўдасканалення канкурэнтнага заканадаўства.

У рабоце канферэнцыі прымуць удзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў, навуковых колаў і бізнес-супольнасцей, а таксама дэпутаты парламентаў дзяржаў - членаў ЕАЭС і СНД. Плануецца ўдзел прадстаўнікоў Саюза гандлёва-прамысловых палат ФРГ.

5 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/19/31324
Текущая дата: 12.05.2024