Белорусский портал в Казахстане

Кыргызстан не пашкадуе аб уступленні ў ЕАЭС



Аб гэтым заявіў 16 кастрычніка на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

На пасяджэнні ў вузкім складзе было прынята рашэнне, што Расія і Казахстан вельмі сур`ёзна папрацуюць на граніцы з Кыргызстанам і зробяць максімум, каб народ гэтай краіны адчуў, якую карысць ён мае ад ЕАЭС, сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што гэта прынясе вялікую карысць Кыргызстану, у тым ліку па пастаўках на агульны рынак мясной прадукцыі і іншых тавараў. "У бліжэйшы час, я думаю, да новага года, гэтыя пытанні будуць не проста вывучаны, а пашыраны, і Кыргызстан не пашкадуе, што ён уступіў у наш адзіны эканамічны саюз", - дадаў Прэзідэнт Беларусі.

16 кастрычніка 2015, Бурабай
Святлана Саўко - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/19/32960
Текущая дата: 24.12.2024