Белорусский портал в Казахстане

Уніфікаваная для краін Еўразійскага эканамічнага саюза адзіная сістэма закупак пачне працаваць у абмежаваным рэжыме ў 2016 годзе



Аб гэтым заявіў кіраўнік Федэральнай антыманапольнай службы Расіі Ігар Арцем`еў па выніках праведзенай 20 лістапада ў Маскве нарады кіраўнікоў антыманапольных органаў краін ЕАЭС.

"У наступным годзе гэта сапраўды пачне працаваць у абмежаваным варыянце - яшчэ не будзе такой гісторыі, што ты прыйшоў, зарэгістраваўся на пляцоўцы ў Маскве і аказаўся зарэгістраваным адразу і ў Астане, і ў Арменіі, і ўсюды. Такога яшчэ не будзе, але ўдзельнічаць і працаваць - гэта ўсё ўжо будзе абавязкова", - сказаў Ігар Арцем`еў.

Ён адзначыў, што цяпер галоўная задача - зняць бар`еры для прадпрымальнікаў, якія маюць намер удзельнічаць у таргах іншай краіны.

"Тут галоўнае пытанне на гэтым этапе - сумяшчальнасць электронных подпісаў, і гэта пытанне ўжо вырашана паміж Беларуссю і Расіяй поўнасцю, цяпер завяршаецца работа паміж Расіяй і Казахстанам і прадаўжаецца работа па Кыргызстане і Арменіі", - заўважыў Ігар Арцем`еў. Паводле яго слоў, наступным этапам будзе стварэнне адзіных пляцовак, парталаў.

20 лістапада 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/19/33313
Текущая дата: 23.12.2024