Белорусский портал в Казахстане

Беларусь з 1 верасня паніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Беларусь з 1 верасня паніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Гэта рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў нумар 727 ад 28 жніўня 2015 года.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту зніжана з $133,1 да $109,2 за 1 т. Пошліна на прямагонны бензін - з $113,1 да $92,8 за 1 т, на таварныя бензіны - з $103,8 да $85,1 за 1 т. Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $52,4 за 1 т (была $63,8), такая ж стаўка пошліны ўстаноўлена і ў адносінах да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, смазачных і іншых масел.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 ліпеня. Тады яны таксама былі паніжаны.

Гэта пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2015 года.

28 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/20/32529
Текущая дата: 24.12.2024