Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт прэзідэнта Казахстана.
Нурсултан Назарбаеў падпісаў закон аб ратыфікацыі пагаднення дзяржаў — членаў Мытнага саюза (МС) аб ліквідацыі тэхнічных бар`ераў ва ўзаемным гандлі з дзяржавамі — удзельніцамі СНД, якія не з`яўляюцца членамі МС.
Пагадненне было падпісанае 17 снежня 2012 года ў Маскве. Дакумент прадугледжвае, што любая з краін СНД можа прымяняць тэхнічныя рэгламенты МС і рашэнні Камісіі МС, неабходныя для іх прымянення, і ўстанаўлівае ўмовы прымянення гэтых норм. Зацікаўленая дзяржава можа далучыцца да аднаго з двух рэжымаў тэхнічнага рэгулявання — альтэрнатыўнага ці безальтэрнатыўнага.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб ратыфікацыі пагаднення ў ліпені 2013 года.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 12 сакавіка 2015
Мінск, 12 сакавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/21/30064
Текущая дата: 24.12.2024