Аб гэтым заявіў 13 сакавіка старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч.
"Валютны саюз - адна з апошніх фаз інтэграцыі. Мы лічым, што тая дата, якая ўстаноўлена дагаворам аб стварэнні ЕАЭС, гэта значыць 2024 год, - гэта позна. Ва ўмовах, калі няма дастатковай стабільнасці на фінансавых рынках, безумоўна, мы павінны набліжаць гэты тэрмін і разглядаць пытанні аб адзінай плацежнай сістэме, павелічэнні долі нацыянальных валют ва ўзаемных разліках", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.
Паводле яго слоў, пытанні далейшай інтэграцыі ў валютнай і фінансавай сферах абмяркоўваліся з расійскім бокам, у прыватнасці з прэм`ер-міністрам Дзмітрыем Мядзведзевым і старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Валянцінай Мацвіенка. "Мы гаварылі аб тым, што трэба наблізіць тэрміны інтэграцыі, каб першыя этапы валютнага саюза маглі пачаць працаваць у бліжэйшыя тры-чатыры гады", - дадаў старшыня Савета Рэспублікі.
Міхаіл Мясніковіч робіць 13 сакавіка рабочую паездку па Маладзечанскім раёне. Ён азнаёміўся з работай некалькіх прадпрыемстваў, у тым ліку ААТ "Беразінскае" і прадпрыемстваў холдынга "Забудова", наведаў Беразінскі аграрна-тэхнічны прафесійны ліцэй. Акрамя таго, старшыня Савета Рэспублікі прыняў удзел у сустрэчы з дэпутатамі і прадстаўнікамі працоўных калектываў у Гарадзілаўскім сельсавеце.
13 сакавіка 2015, Маладзечанскі раён
БЕЛТА
13 сакавіка 2015, Маладзечанскі раён
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/21/30082
Текущая дата: 24.12.2024