Аб гэтым заявіў старшыня Калегіі ЕЭК Віктар Хрысценка на сустрэчы з паслом Германіі ў Расіі Рудыгерам фон Фрычам, паведамілі ў прэс-службе камісіі.
Як падкрэсліў Віктар Хрысценка, узаемаадносіны Еўразійскага эканамічнага саюза і Еўрапейскага саюза - адна з самых актуальных праблем. Тым больш што ў аснову ЕАЭС пакладзены нормы і правілы СГА, а гэта дэ-факта фарміруе адзіную мову ўзаемадзеяння.
Ён адзначыў, што каштоўнасць гарманізацыі норм ЕАЭС і ЕС застаецца бясспрэчнай. "Менавіта ў рамках права ЕАЭС магчыма гарманізацыя права еўразійскага і еўрапейскага інтэграцыйных аб`яднанняў, - сказаў Віктар Хрысценка. - Выхад з глабальнага крызісу будзе вызначацца ў дыялогу рэгіянальных груповак. Наколькі ў іх атрымаецца выбудаваць эфектыўны дыялог, гэта і будзе вызначаць выгляд свету праз 15 гадоў". Старшыня Калегіі ЕЭК выказаў упэўненасць, што ў ЕС і ЕАЭС няма альтэрнатывы развіццю дыялогу на ўзаемавыгаднай аснове.
У сваю чаргу Рудыгер фон Фрыч заявіў, што для федэральнага ўрада Германіі важна бачыць перспектыву пасля пераадолення крызісу. Ён падкрэсліў важнасць наладжвання дыялогу паміж ЕС і ЕАЭС.
8 красавіка 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
8 красавіка 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/21/30416
Текущая дата: 24.12.2024