Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Казахстан будуць пашыраць супрацоўніцтва ў сферы паслуг



Асноватворны дакумент у сферы практычнага развіцця двухбаковых адносін — праграма эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Казахстанам да 2016 года.

Зараз прырост беларускага экспарту забяспечаны ў асноўным за кошт чыгуначных грузавых вагонаў, якіх паставілі амаль на дваццаць мільёнаў долараў. На гэты момант 6 сумесных праектаў уключаныя ў карту індустрыялізацыі Казахстана: кар’ерная тэхніка БелАЗ, збожжаўборачны камбайн «Гомсельмаш». 

Вячаслаў Рэўт, першы намеснік старшыні БелГПП: «Казахстан мае выдатны вопыт будаўніцтва новай сталіцы Астаны. Мне самому даводзілася бываць і бачыць, які гэта выдатны горад, як хутка пабудаваны. З іншага боку, у Беларусі ёсць цудоўныя здраўніцы, якія многія грамадзяне Казахстана наведваюць. І на сённяшні дзень ёсць сэнс пашырыць такую сферу супрацоўніцтва».

Дарэчы, летась паміж бакамі зацверджаная і «дарожная карта» развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на тры гады, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.

Звязда, 22 верасня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/23/27547
Текущая дата: 23.11.2024