Белорусский портал в Казахстане

Індыя вядзе перагаворы па заключэнні дагавора аб зоне свабоднага гандлю адначасова з трыма ўдзельнікамі Мытнага саюза - Беларуссю, Расіяй і Казахстанам



Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Манодж Кумар Бхарці 13 жніўня на прэс-канферэнцыі з нагоды нацыянальнага свята Дня незалежнасці.

"Цяпер ідзе работа над дагаворам, вядуцца перагаворы, - сказаў дыпламат. - Індыя вельмі хоча падпісаць гэты дакумент, але перашкоды тут не з боку Індыі".

Пасол выказаў надзею, што "ўсе перашкоды будуць пераадолены трыма партнёрамі, і дагавор будзе падпісаны".

13 жніўня 2014, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/24/27146
Текущая дата: 23.11.2024