Тэлефонныя размовы Уладзіміра Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам і Нурсултанам Назарбаевым адбыліся 13 жніўня, паведамляе прэс-служба Крамля.
"Абмеркаваны некаторыя пытанні супрацоўніцтва ў межах Еўразійскага эканамічнага саюза, уключаючы каардынацыю дзеянняў па недапушчэнні незаконных паставак у Расію праз Казахстан і Беларусь тавараў з шэрагу краін, забароненых у адпаведнасці з нядаўняй пастановай урада Расіі", — адзначаецца ў паведамленні.
Акрамя гэтага, адбыўся "абмен меркаваннямі аб фарматах магчымых міжнародных намаганняў па садзейнічанні найхутчэйшаму мірнаму ўрэгуляванню ўнутрыпалітычнага крызісу на Украіне". "Лідары выказалі сур`ёзную заклапочанасць у сувязі з цяжкімі гуманітарнымі наступствамі ваеннай аперацыі на паўднёвым усходзе краіны, што праводзяць кіеўскія ўлады. Уладзімір Пуцін праінфармаваў аб накіраванні ва ўзаемадзеянні з Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа і ўкраінскім бокам расійскай гуманітарнай місіі. Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся прадоўжыць кантакты", — паведамляе прэс-служба Крамля.
Нагадаем, 8 жніўня, прымаючы ў Мінску лідараў кампартый Расіі і Украіны Генадзя Зюганава і Пятра Сіманенку, Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што найбліжэйшым часам плануецца сустрэча з удзелам прэзідэнтаў мытнай "тройкі" і, магчыма, Украіны. "У хуткім часе мы плануем — прэзідэнты Беларусі, Расіі, Казахстана, Украіны (калі Украіна на гэта пойдзе, хоць адмовы няма) — правесці шэраг сустрэч, для таго каб прынцыпова абмеркаваць, што ж адбываецца тут у нас", — сказаў Лукашэнка. "Хто б калісьці мог падумаць, што сярод трох дзяржаў, славянскіх, самых блізкіх і родных народаў, можа заварыцца такая каша на поўдні нашай, не пабаюся гэтага слова, Айчыны", — дадаў ён.
Варта таксама адзначыць, што 12 жніўня адбыліся тэлефонныя размовы Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. "Суразмоўцы абмеркавалі сумесныя намаганні па наладжванні міжнароднага дыялогу для вырашэння гуманітарных пытанняў. Прэзідэнты таксама абмеркавалі шырокі спектр двухбаковых адносін, у прыватнасці зняцце штучных бар`ераў у гандлі паміж Беларуссю і Украінай", — паведаміла прэс-служба прэзідэнта Украіны.
БелаПАН
Мінск, 13 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/24/27162
Текущая дата: 24.12.2024