Белорусский портал в Казахстане

ЕЭК павышае пошліны на часткі для прадукцыі цяжкага машынабудавання



Еўразійская эканамічная камісія прыняла рашэнне павысіць стаўкі ўвазных мытных пошлін на некаторыя віды частак для прадукцыі цяжкага машынабудавання, паведамляе прэс-служба ЕЭК.

"Так, павышаюцца стаўкі пошлін на асобныя часткі абсталявання з адліванай сталі, якія не маюць электрычных дэталяў, з 0% да 5 % ад мытнага кошту", — паведаміў міністр па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў.

На яго думку, "павышэнне ставак пошлін на такія тавары будзе спрыяць выраўноўванню канкурэнтных умоў на ўнутраным рынку для тавараў краін МС у параўнанні з замежнымі аналагамі, а таксама павышэнню інвестыцыйнай прывабнасці новых распрацовак".

Рашэнне распаўсюджваецца на такія часткі з адліванай сталі, як нарыхтоўкі для грабных вінтоў, асобныя лопасці, калодкі і абцякальнікі літа-зварных грабных вінтоў, вінты са здымнымі лопасцямі і вінты рэгуляванага шагу, а таксама адліваныя нарыхтоўкі дэталяў рухома-рулявых калонак.

Рашэнне набывае моц пасля заканчэння 30 каляндарных дзён з даты яго афіцыйнага апублікавання.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 20 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/24/27244
Текущая дата: 24.12.2024