Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, адкрываючы 15 красавіка ў Маскве трохбаковую сустрэчу кіраўнікоў урадаў краін Мытнага саюза.
Мядзведзеў запэўніў, што пры фарміраванні ЕАЭС расійскі бок будзе ісці насустрач сваім партнёрам. "Мы пайшлі насустрач у стварэнні адзіных правілаў доступу да паслуг натуральных манаполій, у сферы электраэнергетыкі, транспарціроўкі газу, нафты і нафтапрадуктаў, дамовіліся аб распрацоўцы індыкатыўных балансаў газу, нафты і нафтапрадуктаў, пагадзіліся на дадатковыя выняткі па шэрагу іншых пытанняў", — цытуе Мядзведзева РІА Новости.
"Мы зыходзім з таго, што завяршэнне працы можа стаць вынікам напружанай дзейнасці, жадання выходзіць на кампрамісныя развязкі, узаемапрымальныя фармулёўкі. Спадзяюся, што ў такім ключы будуць працаваць урады трох краін, Еўразійская камісія, таму экспертны этап працы над праектам дагавора трэба завяршаць, трэба пераходзіць да фінішнай шліфоўкі гэтага тэксту. Новыя прапановы — ужо пара на іх накласці мараторый і па сутнасці завяршаць працу над тэкстам дакумента, такая пазіцыя расійскага боку", — сказаў кіраўнік урада.
Мядзведзеў нагадаў, што Беларусь, Расія і Казахстан сфарміравалі адзіную мытную тэрыторыю, укаранілі базавыя пагадненні Адзінай эканамічнай прасторы, паведамляе беларускае дзяржаўнае агенцтва БелТА. Пры гэтым значная частка паўнамоцтваў перададзена Еўразійскай эканамічнай камісіі. "Зараз мы пераходзім яшчэ на больш высокі ўзровень інтэграцыі", — дадаў ён.
Паводле слоў прэм`ера РФ, еўразійскія інтэграцыйныя працэсы ўжо прынеслі пэўныя вынікі — у прыватнасці, паменшыліся гандлёвыя бар`еры. Па выніках 2013 года агульны тавараабарот у межах МС склаў 64 млрд. долараў. Дзякуючы Адзінай эканамічнай прасторы бізнес атрымаў магчымасць выбіраць, дзе яму прасцей і лепш працаваць, адзначыў Мядзведзеў. "Гэта і ёсць рэальная канкурэнцыя юрысдыкцый", — падкрэсліў ён.
Мядзведзеў таксама паведаміў, што працягваецца праца па далучэнні да працэсу еўразійскай інтэграцыі Арменіі і Кыргызстана. У гэтым кірунку абедзве дзяржавы ўжо зрабілі шмат захадаў, дадаў расійскі прэм`ер.
Арцём Шрайбман, БелаПАН
Мінск, 15 красавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/25/25795
Текущая дата: 24.12.2024