Белорусский портал в Казахстане

Дагавор аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) парламенты мытнай "тройкі" ратыфікуюць на асенняй сесіі



Аб гэтым заявіў 23 чэрвеня журналістам старшыня Камітэта Дзярждумы па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі, старшыня Навукова-кансультатыўнага савета Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Леанід Слуцкі.

"Дагавор будзе ратыфікаваны сінхронна, у адзін дзень, на асенняй сесіі, - сказаў Леанід Слуцкі. - Думаю, што дзень гэты недалёка, і мы зможам з гонарам сказаць, што жывём у Еўразійскім эканамічным саюзе".

На пытанне аб выключэннях і абмежаваннях, якія засталіся ў дагаворы, парламентарый адказаў, што для аб`яднання развітых эканомік у такі магутны рэгіянальны эканамічны блок "існуе пэўная хвароба росту, і праблемы з выключэннямі і абмежаваннямі адразу не вырашыць”.

У будучым ЕАЭС атрымае парламенцкае вымярэнне і паўнакроўны еўразійскі парламент, затым – вымярэнне бяспекі, пад якім пазіцыянуецца Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Акрамя таго, магчыма фарміраванне адзінай інфармацыйнай прасторы і з`яўленне кругласутачнага канала навін "Еўразія-24", які прапанаваў стварыць прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. "Усё гэта будзе ў бліжэйшы час", - падкрэсліў Леанід Слуцкі.

Дагавор аб стварэнні ЕАЭС прэзідэнты Беларусі, Расіі і Казахстана падпісалі ў Астане 29 мая бягучага года.

23 чэрвеня 2014, Мінск
Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/25/26387
Текущая дата: 23.11.2024