Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 5 красавіка на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, якое прахадзіла ў афіцыйнай рэзідэнцыі Прэзідэнта Расіі Нова-Агарове.
"Наша прынцыповая пазіцыя - стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза павінна базіравацца на поўнамаштабным Мытным саюзе без выключэнняў, у тым ліку без пошлін, колькасных абмежаванняў або чагосьці іншага", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні адзначыў два прынцыповыя для Беларусі моманты ў плане стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза. "Па-першае, у нашым інтэграцыйным праекце мы павінны выйсці на канкрэтныя вынікі. Такім вынікам з`яўляецца завяршэнне стварэння Мытнага саюза без якіх-небудзь абмежаванняў і выключэнняў. У гэтым пытанні бакі найбольш рушылі наперад. Фактычна засталіся выключэнні толькі па некаторых, аднак вельмі значных, таварах, уключаючы алкаголь, тытунь, лякарствы, нафту і газ. І нам неабходна прыняць наконт іх прынцыповае рашэнне", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.
Разам з тым Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што з`явіліся падыходы, калі адмену выключэнняў па таварах пачалі ўвязваць з адменай выключэнняў па паслугах, капітале і рабочай сіле. "Свабода руху тавараў павінна стаць прыкладам для вырашэння задачы па рэалізацыі астатніх трох свабод. Без гэтага будучы эканамічны саюз будзе пазбаўлены трывалага фундаменту, - лічыць беларускі лідар. - Адначасова мы прадаўжаем мэтанакіравана працаваць над рэалізацыяй тых дамоўленасцей, якія замацаваны ў базавых пагадненнях АЭП".
Што датычыцца праекта дагавора, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пазіцыя беларускага боку па асобных палажэннях інстытуцыянальнай часткі гэтага дакумента была прапанавана ў ходзе папярэдняй сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў у Маскве. Цяпер эксперты вядуць работу па яе ўзгадненні.
Гаворачы аб функцыянальнай частцы дакумента, Прэзідэнт Беларусі заўважыў, што, нягледзячы на актывізацыю работы, гатоўнасць праекта ацэньваецца ўсё тымі ж 70-80 працэнтамі, пра якія размова ішла на папярэдняй сустрэчы. Збліжэння па найбольш адчувальных пазіцыях для кожнага з бакоў практычна не адбылося. "У тым ліку па фарміраванні агульнага энергетычнага рынку, лібералізацыі аўтамабільнага транспартнага рынку, доступу да газатранспартнай сістэмы, правіл субсідзіравання сельскай гаспадаркі. Бакі пастаянна выстаўляюць новыя прапановы, якія могуць размыць ужо існуючыя дамоўленасці", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.
У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка прапанаваў у далейшай рабоце па праекце дагавора кіравацца падыходам, які заключаецца ў тым, каб удасканаліць нарматыўна-прававую базу АЭП пры згодзе з прапанаванымі змяненнямі ўсіх трох бакоў. Калі ж нехта супраць - уключаць у праект дагавора нормы пагадненняў АЭП у іх нязменным стане, якія ёсць на сённяшні дзень, каб не дапусціць ходу назад. "Таму што па некаторых пазіцыях эксперты нам гавораць аб тым, што гэта ўжо адбываецца пры абмеркаванні. У адваротным выпадку мы рызыкуем неапраўдана зацягнуць працэс падрыхтоўкі дагавора і, адпаведна, пачатак работы Еўразійскага эканамічнага саюза", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
5 сакавіка 2014, Масква
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/26/25344
Текущая дата: 25.11.2024