Белорусский портал в Казахстане

Еўразійская эканамічная камісія распрацавала праект Канцэпцыі фармавання агульнага біржавога рынку тавараў Еўразійскага эканамічнага саюза



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.

Дакумент складаецца з 14 раздзелаў і ўключае мэты, задачы, прынцыпы, механізмы, этапы фармавання агульнага біржавога рынку тавараў і забеспячэнне яго функцыянавання і іншыя палажэнні.

Як адзначаецца ў праекце, фармаванне агульнага біржавога рынку тавараў Саюза ажыццяўляецца ў мэтах стварэння цывілізаванага гандлю на рынку ЕАЭС з ужываннем інструментаў транспарэнтнага цэнаўтварэння, стымуляваннем далейшага развіцця добрасумленнай канкурэнцыі і ліквідацыяй розных перашкод у гандлі таварамі на агульным біржавым рынку ЕАЭС. Гэта будзе садзейнічаць забеспячэнню недыскрымінацыйных умоў для гаспадарчых суб’ектаў дзяржаў—членаў ЕАЭС.

«Цэнаўтварэнне на агульным біржавым рынку тавараў Саюза фармуецца на падставе рынкавых механізмаў і добрасумленнай канкурэнцыі. З мэтай забеспячэння празрыстасці цэнаўтварэння фармуюцца аб’ектыўныя цэнавыя індыкатары біржавога і пазабіржавога рынку, нароўні з механізмамі збору і апрацоўкі інфармацыі аб дагаворах біржавога і пазабіржавога рынку. Прынцыпы цэнаўтварэння з’яўляюцца агульнымі незалежна ад прыналежнасці суб’ектаў гаспадарання той ці іншай дзяржаве-члену», — гаворыцца ў праекце канцэпцыі.

Нарада экспертаў па абмеркаванні праекта канцэпцыі пройдзе 22 снежня. Канцэпцыю фармавання агульнага біржавога рынку тавараў ЕАЭС плануецца зацвердзіць да 30 верасня 2023 года, праграму яго развіцця — да 31 снежня 2024 года.

Звязда, 2 снежня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/3/67267
Текущая дата: 27.12.2024