Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Кабінета міністраў Кыргызстана Бакыт Тарабаеў у час сустрэчы з намеснікам прэм`ер-міністра Беларусі Анатолем Сіваком.
Бакыт Тарабаеў падзякаваў Анатолю Сіваку за гасціннасць. "Мы вельмі ўдзячныя за насычаную праграму нашага візіту. Я паспеў наведаць вядучыя прадпрыемствы Беларусі, сярод якіх МТЗ, Цэнтр кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі. Я быў вельмі ўражаны. Мы канструктыўна абмеркавалі перспектыўныя пытанні нашага супрацоўніцтва, знайшлі агульныя інтарэсы, якія ў далейшым будзем сумесна рэалізоўваць", - падкрэсліў ён.
"Развіццё і ўмацаванне ўзаемавыгадных адносін з Беларуссю застаецца адным з важных напрамкаў знешняй палітыкі Кыргызскай Рэспублікі. Бягучы год праходзіць пад знакам 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі дзяржавамі", - адзначыў намеснік старшыні Кабінета міністраў.
Паводле яго слоў, Прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў надае вялікае значэнне ўсебаковаму развіццю і ўмацаванню супрацоўніцтва з Беларуссю. "Прашу Вас перадаць цёплыя словы прывітання Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку і пажаданні ад імя нашага Прэзідэнта", - адзначыў ён.
Бакыт Тарабаеў перадаў Анатолю Сіваку асабістае пасланне ад Прэзідэнта Кыргызстана Садыра Жапарава Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку з запрашэннем прыняць удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якое адбудзецца ў кастрычніку ў Бішкеку.
23 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
23 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/3/70754
Текущая дата: 23.12.2024