Белорусский портал в Казахстане

Мінск і Ерэван маюць намер заключыць пагадненне аб пабрацімстве



Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў сустрэўся з першым намеснікам мэра Ерэвана Лявонам Аганісянам, паведамляе Мінгарвыканкам.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся шляхі і спосабы ўзаемадзеяння ў многіх сферах — як гандлёва-эканамічнага, так і гуманітарнага характару.

Адным з перспектыўных крокаў у напрамку далейшага развіцця двухбаковых адносін з’яўляецца намер двух гарадоў заключыць пагадненне аб пабрацімстве.

Уладзімір Кухараў пракаментаваў сустрэчу: «Мы абмеркавалі шмат пытанняў. Сярод іх — тыя, якія датычацца ўзаемадзеяння нашых прадпрыемстваў і бізнесу Ерэвана. Гэта ў тым ліку і перспектывы стварэння зборачных вытворчасцяў і сэрвісных цэнтраў, што для паставак тэхнікі вельмі важна. Мы бачым добрыя перспектывы для пашырэння ўзаемнага супрацоўніцтва».

Звязда, 11 верасня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/4/66458
Текущая дата: 23.12.2024