Белорусский портал в Казахстане

Змяненні ў пералікі стандартаў да тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза "Аб бяспецы харчовай прадукцыі" ўступяць у сілу 18 снежня



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Змяненні, у прыватнасці, прадугледжваюць дапаўненне пералікаў міждзяржаўнымі і нацыянальнымі стандартамі для адзіных падыходаў да ідэнтыфікацыі хлебабулачных і макаронных вырабаў, чайнай прадукцыі, хлебапякарнай мукі, а таксама дапаўненне міждзяржаўнымі стандартамі і методыкамі, што прымяняюцца для даследаванняў пры ацэнцы адпаведнасці аб`ектаў рэгулявання патрабаванням тэхрэгламенту на метады вызначэння патагенных мікраарганізмаў, батулінічных таксінаў, мікатаксінаў і антыбіётыкаў у харчовай прадукцыі.

Акрамя таго, выключаюцца з пералікаў некаторыя пазіцыі ў сувязі з устаноўленымі абмежаваннямі па тэрмінах іх прымянення.

16 снежня 2022, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/4/67480
Текущая дата: 23.12.2024