Прэм`ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка правёў рабочую сустрэчу з прэм`ер-міністрам Казахстана Аскарам Маміным.
"Нашы адносіны развіваюцца даволі інтэнсіўна. Мы чакаем у 2022 годзе афіцыйны візіт Прэзідэнта Казахстана ў Беларусь, і думаю, што да гэтага часу будуць дасягнуты нядрэнныя вынікі, тым больш што тэндэнцыі ўзаемнага гандлю ў нас добрыя, тавараабарот павялічыўся, вырас як экспарт Беларусі ў Казахстан, так і экспарт Казахстана ў Беларусь. Гэта сведчыць аб тым, што знешні гандаль у нас збалансаваны", - сказаў Раман Галоўчанка.
Прэм`ер-міністр таксама закрануў тэму супрацоўніцтва дзвюх краін у сельскай гаспадарцы, абмеркаваў будаўніцтва малочнатаварных комплексаў, развіццё жывёлагадоўлі і прамысловай кааперацыі, а таксама ўзаемадзеянне ў машынабудаўнічай галіне.
Аскар Мамін у сваю чаргу адзначыў, што Беларусі і Казахстану неабходна вырашаць актуальныя пытанні. "Кіраўнікі нашых дзяржаў ставяць перад намі канкрэтныя задачы па ўсебаковым развіцці казахстанска-беларускіх адносін, пашырэнні гандлёва-эканамічнага, інавацыйнага і навуковага супрацоўніцтва. Мы рады магчымасці сёння сустрэцца ў двухбаковым фармаце і абмеркаваць усе гэтыя пытанні", - сказаў прэм`ер-міністр Казахстана.
19 лістапада 2021, Ерэван
БЕЛТА
19 лістапада 2021, Ерэван
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/5/61629
Текущая дата: 14.11.2024