Дзяржавы саюза будуць пашыраць і стымуляваць выкарыстанне пры разліках паміж сабой нацыянальных валют, але адмаўляцца ад долара і еўра ЕАЭС пакуль не збіраецца.
Еўразійскі эканамічны саюз не плануе пакуль адмаўляцца ад долара і еўра і поўнасцю пераходзіць у разліках на расійскі рубель, заявіла афіцыйны прадстаўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна на брыфінгу.
Адказваючы на пытанне, ці плануецца ў 2022 годзе адмова ад долара, еўра і поўны пераход у разліках паміж дзяржавамі ЕАЭС на расійскія рублі, Малкіна пацвердзіла, што гэта не плануецца.
Яна падкрэсліла, што зараз перад краінамі саюза стаіць задача пашырыць і прастымуляваць выкарыстанне пры разліках паміж сабой нацыянальных валют.
"Перад намі стаіць задача пашырэння і стымулявання выкарыстання нацыянальных валют дзяржаў саюза пры ажыццяўленні разлікаў у рамках узаемнага гандлю", - заявіла прадстаўнік ЕЭК.
Гэта, паводле яе слоў, прадугледжана і пералікам адпаведных мер, якія накіраваны на ўмацаванне эканомік дзяржаў ЕАЭС. І дзяржавы рухаюцца ў гэтым напрамку, дадала афіцыйны прадстаўнік камісіі.
Беларусь за газ будзе плаціць расийскімі рублямі
Раней беларускі ўрад паведаміў, што Беларусь з красавіка будзе разлічвацца за газ расійскімі рублямі. Неабходныя для гэтага дакументы падпісалі 5 красавіка ў Санкт-Пецярбургу міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч і старшыня праўлення "Газпрама" Аляксей Мілер.
Больш за тое, цана на пастаўляемы прыродны газ з 1 красавіка стала больш выгаднай, чым было прадугледжана дзеючым раней пагадненнем.
У Саўміне дадалі, што ў бліжэйшы час плануецца знізіць тарыфы для спажыўцоў за газ.
З чаго ўсё пачалося
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 23 сакавіка заявіў, што РФ пераводзіць у рублі разлікі за пастаўкі газу ў недружалюбныя краіны, пастаўляць расійскія тавары ў ЕС і ЗША і атрымліваць аплату ў іх валюце не мае сэнсу.
У сувязі з гэтым ён даручыў Цэнтрабанку і Кабінету міністраў у тыднёвы тэрмін вызначыць парадак здзяйснення аперацый з Еўропай у рублях.
Пры гэтым Пуцін запэўніў, што Расія працягне пастаўляць газ у аб`ёмах і па цэнах, якія зафіксаваны ў заключаных раней кантрактах, паколькі краіна шануе сваю рэпутацыю.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/5/64439
Текущая дата: 23.11.2024