Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняла рашэнне знізіць да 0% стаўкі ўвазных мытных пошлін на асобныя віды сыравіны, якая змяшчае каштоўныя металы і іх злучэнні, паведаміў прадстаўнік гандлёвага блока ЕЭК Аляксей Ашыхмін.
«Рашэнне адобрана тэрмінам на 3 гады. Сёння адпаведныя пошліны складаюць ад 3 да 15% ад мытнага кошту», — растлумачыў Аляксей Ашыхмін.
У цяперашні час рынак каштоўных металаў у Еўразійскім эканамічным саюзе валодае недастатковым запасам крыніц сыравіны для загрузкі магутнасцяў афінажных прадпрыемстваў. Прынятае рашэнне павінна павысіць узровень загрузкі вытворчасці ў дзяржавах — членах ЕАЭС, а таксама павялічыць падатковыя паступленні.
«Увядзенне тарыфнай меры будзе садзейнічаць укладанню інвестыцый у новыя тэхналогіі афінажнай і ювелірнай вытворчасці, у ахову працы і прамысловую бяспеку, а таксама абарону навакольнага асяроддзя», — пракаментаваў прынятае рашэнне член Калегіі (міністр) па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў.
З улікам дэфіцыту сыравіны на ўнутраным рынку ЕАЭС стаўкі нулявых увазных мытных пошлін ужо ўжываліся для некаторых відаў такіх тавараў у перыяд з 2 студзеня 2017 года па 31 снежня 2017 года і з 24 чэрвеня 2018 года па 30 чэрвеня 2020 года
Звязда, 1 сакавіка 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/6/58469
Текущая дата: 23.12.2024