Белорусский портал в Казахстане

Беларусь з’яўляецца лакаматывам еўразійскай інтэграцыі



Такое меркаванне выказаў 28 кастрычніка член Калегіі (міністр) па інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Глазьеў у кулуарах дзелавога форуму ЕАЭС «Інтэграцыя: стратэгія апераджальнага развіцця».

«Аналіз, які мы праводзім, сведчыць аб тым, што Беларусь вельмі эфектыўна працуе ў адзінай эканамічнай прасторы, — сказаў Сяргей Глазьеў. — Беларусь сёння найбольш актыўны ўдзельнік усіх інтэграцыйных працэсаў. Беларусь — адзіная дзяржава з членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, для якой узаемны гандаль у ЕАЭС мае большае значэнне, чым знешні гандаль з трэцімі краінамі. Таму Беларусь на сёння лакаматыў еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, і беларуская прамысловасць настолькі інтэгравана ў агульны рынак, што мы будуем сумесную будучыню цалкам арганічна».

Міністр ЕЭК таксама адзначыў, што Беларусь і Расія яшчэ ў Саюзнай дзяржаве ўстаранілі мытныя граніцы і пагранічны кантроль, які ажыццяўляецца ў выключных выпадках.

«Мы стварылі агульную эканамічную прастору, агульную гуманітарную прастору, у нас людзі могуць свабодна ездзіць, хоць пандэмічныя абмежаванні і перашкаджаюць, але яны перашкаджаюць цяпер перамяшчэнню людзей унутры любой з дзяржаў, значыць гэта не звязана з граніцай — гэта звязана з санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкай. Думаю, што ў агляднай будучыні ўсе такія абмежаванні будуць зняты і мы вернемся да нармальнага жыцця», — падкрэсліў Сяргей Глазьеў.

Звязда, 28 кастрычніка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/7/56616
Текущая дата: 23.11.2024