Пагадненне аб пенсійным забеспячэнні працоўных дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза падпісана 20 снежня на саміце інтэграцыйнага аб`яднання ў Санкт-Пецярбургу.
Дакумент прадугледжвае, што пенсійнае забеспячэнне працоўных будзе ажыццяўляцца на роўных з грамадзянамі краіны працаўладкавання ўмовах, незалежна ад таго, у якой краіне саюза яны працавалі. Мяркуецца, што кожная дзяржава будзе плаціць за перыяды стажу работы на сваёй тэрыторыі.
Кожная дзяржава будзе вызначаць права на пенсію і вылічаць яе памер у адпаведнасці са сваім нацыянальным заканадаўствам. Пры гэтым для вызначэння права на пенсію прадугледжана падсумоўванне страхавога стажу за ўвесь перыяд працоўнай дзейнасці на тэрыторыі ЕАЭС.
Пагадненне таксама дасць магчымасць вырашыць пытанне экспарту пенсій і ўліку стажу работы ў іншай дзяржаве ЕАЭС.
Дакумент будзе садзейнічаць павышэнню ўзроўню сацыяльнай абароненасці грамадзян.
20 снежня 2019, Санкт-Пецярбург
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/8/50970
Текущая дата: 23.12.2024