Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў у сераду на сустрэчы з паслом Казахстана Ермухаметам Ертысбаевым, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў Беларусі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што перспектывы і магчымасці дзвюх краін ва ўмовах прасунутай інтэграцыі яшчэ больш значныя, чым ужо дасягнутыя вынікі.
"Вы як пасол самі цудоўна разумееце, што з такой прасунутай інтэграцыяй, якая ў нас з вамі існуе, мы не павінны разважаць аб мільярдзе тавараабароту. Гэта павінны быць мільярды долараў тавараабароту. І мы гэта можам зрабіць", - цытуе Лукашэнку прэс-служба беларускага лідара.
Што звязвае краіны
Беларускі лідар адзначыў, што паміж Беларуссю і Казахстанам склаліся добрыя адносіны.
"Справа, якой вы займаліся апошнія гады, будучы паслом вельмі сяброўскай краіны, мае вельмі добрыя вынікі. У нас вельмі добрыя адносіны з Казахстанам. Яны могуць параўнацца толькі з адносінамі Беларусі з Расіяй. Гэта дзве краіны, якія разам з Беларуссю заўсёды былі ініцыятарамі самых добрых адносін паміж народамі, асабліва пасля распаду Савецкага Саюза. Мы заўсёды ініцыявалі інтэграцыйныя працэсы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, краіны звязваюць і блізкія адносіны ў эканамічнай сферы. "Эканоміка - падмурак усіх адносін. Няма эканомікі - няма ніякай ні дыпламатыі, ні палітыкі. Ёсць гандлёва-эканамічныя адносіны паміж дзяржавамі, значыць, выбудуецца і надбудова ў выглядзе палітычных кантактаў. У гэтым сэнсе нам не ў чым папракнуць Казахстан, як Казахстану папракнуць Беларусь таксама няма ў чым", - канстатаваў Лукашэнка.
Крыху лічбаў
Паводле афіцыйных дадзеных, у 2018 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Казахстанам вырас на 130% і дасягнуў 896 мільёнаў долараў. За першае паўгоддзе бягучага года тавараабарот павялічыўся ў адносінах да гэтага ж перыяду мінулага года і склаў 481,7 мільёна долараў. Больш як 18,8 мільёна долараў казахстанскіх інвестыцый атрымала беларуская эканоміка за мінулы год.
Беларусь і Казахстан даўно развіваюць інтэграцыйныя працэсы і супрацоўнічаюць у рамках міжнародных арганізацый. Цяпер паміж краінамі існуе больш за 60 пагадненняў. Адны з галоўных дакументаў - міждзяржаўны Дагавор аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве да 2026 года і "Дарожная карта" развіцця двухбаковага супрацоўніцтва паміж урадамі на 2019-2020 гады.
Мінск, 28 жніўня 2019
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/9/49479
Текущая дата: 23.12.2024