Белорусский портал в Казахстане

Праект бюджэту на 2019 год: кошт нафты - $60 за бараль, інфляцыя - 5 працэнтаў



Аб гэтым паведаміў намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў 8 жніўня на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.

Праект бюджэту на 2019 год фарміраваўся, зыходзячы з базавага сцэнарыя эканамічнага развіцця. Асноўныя параметры: інфляцыя - 5 працэнтаў, стаўка рэфінансавання - 9,75 працэнта. Кошт нафты - $60 за бараль.

Пры планаванні бюджэту ўлічана рэалізацыя падатковага манеўру ў Расіі. Чакаецца, што рост даходаў па кансалідаваным бюджэце складзе менш за 1 працэнт, па рэспубліканскім - 98,3 працэнта да ацэнкі бягучага года.

Прыярытэтнымі напрамкамі фінансавання ў 2019 годзе будуць расходы на павышэнне заработнай платы ў бюджэтнай сферы і выкананне даўгавых абавязацельстваў. Прадугледжваецца, што яны будуць расці больш значнымі тэмпамі, чым даходы бюджэту.

8 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10/1/44533
Текущая дата: 29.03.2024