Белорусский портал в Казахстане

Знешні доўг Беларусі ў 2023 годзе знізіўся на $2,9 млрд



Пазыковая нагрузка на эканоміку краіны ў 2023 годзе знізілася. Паводле статыстычных дадзеных Нацыянальнага банка валавы знешні доўг Беларусі за 2023 год скараціўся на $2,9 млрд да $36,9 млрд на 1 студзеня 2024 года

У адносінах да ВУП валавы знешні доўг скараціўся з 53,7% на 1 студзеня 2023 года да 51,4% на 1 студзеня 2024 года. Знешні доўг на душу насельніцтва за год паменшыўся з $4,3 тыс. да $4 тыс.

Чысты знешні доўг, які ўяўляе сабой знешнія абавязацельствы за вылікам знешніх актываў у форме даўгавых інструментаў, за 2023 год скараціўся з 18% да 13,5% ВУП.

Асноўная частка знешняга доўгу Беларусі па-ранейшаму прадстаўлена доўгатэрміновымі абавязацельствамі. На 1 студзеня гэты паказчык склаў 71,9%.

Звязда, 15 сакавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10/1/73092
Текущая дата: 13.05.2024