Белорусский портал в Казахстане

Нацыянальны стэнд да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання прадстаўлены ў Алматы



Аб гэтым паведамілі ў Мінінфарме.

Дэлегацыя Міністэрства інфармацыі Беларусі з 6 па 8 красавіка прымае ўдзел у ІХ Міжнароднай кніжнай і паліграфічнай выстаўцы "Па Вялікім Шаўковым шляху-2017", якая праходзіць у Алматы (Казахстан).

У дзень адкрыцця выстаўкі адбылася прэзентацыя нацыянальнага стэнда, прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Госці мерапрыемства змаглі азнаёміцца з лепшымі навінкамі вядучых выдавецтваў, пранікнуцца традыцыямі нацыянальнай культуры дзякуючы акапэльнаму гучанню народных песень "Купалінка" і "Полька беларуская" ў выкананні юнай Настассі Майсюк.

На выстаўцы ў Алматы прадстаўлены вядучыя выдавецтвы, паліграфічныя прадпрыемствы і бібліятэкі Казахстана, Расіі, Беларусі, Кыргызстана, Індыі, Турцыі і іншых краін, якія сабраліся для абмеркавання актуальных праблем і перспектыў развіцця выдавецка-паліграфічнай і бібліятэчнай галін, а таксама для пашырэння дзелавых і прафесійных кантактаў і абмену вопытам.

У 2017 годзе адзначаецца юбілей беларускага кнігадрукавання, тэматычныя мерапрыемствы праводзяцца і за мяжой.

У 1517 годзе ў Празе Францыскам Скарынам быў выдадзены Псалтыр. Затым вялікі асветнік і гуманіст падрыхтаваў і выдаў астатнія кнігі Старога запавету пад агульнай назвай "Біблія Руска".

7 красавіка 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-/1/39042
Текущая дата: 03.05.2024