Белорусский портал в Казахстане

У МДУ адкрыўся цэнтр беларускай мовы



Цэнтр беларусістыкі з`яўляецца сумесным праектам МДУ і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы.

На філалагічным факультэце МДУ імя М.В.Ламаносава адкрыўся Цэнтр беларускай мовы, літаратуры і культуры, паведамілі ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.

Цэнтр з`яўляецца сумесным праектам МДУ і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы. Супрацоўнікамі Цэнтра запланаваны разнапланавыя мерапрыемствы, накіраваныя на захаванне, развіццё і папулярызацыю беларускай мовы, літаратуры і культуры ў Маскве.

"Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел саветнік-пасланнік Пасольства Беларусі ў Расіі Юрый Ярашэвіч, прарэктар па вучэбнай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Генадзь Гачко, прадстаўнікі дэканата і кафедры славянскай філолагі філалагічнага факультэта МДУ", — распавялі ў прэс-службе.

Раней на базе МДУ ўпершыню на пачатку лістпада прайшлі Дні гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта.

"Дні гістарычнага факультэта БДУ, якія ў гэтым годзе ўпершыню прайшлі на базе гістарычнага факультэта МДУ, сталі вынікам шматгадовага супрацоўніцтва паміж факультэтамі і вядучымі ўніверсітэтамі Беларусі і Расіі", — адзначыў дэкан гістарычнага факультэта БДУ Аляксандр Каханоўскі.

Мінск, 14 снежня 2017
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-/1/41603
Текущая дата: 26.04.2024